СБУ: Верталёт над Славянскам збілі замежныя вайсковыя спецыялісты
Раніцай 2 траўня ў гэтым украінскім горадзе ў Данецкай вобласці праходзіць антытэрарыстычная аперацыя.
Баі адбываюцца ўжо ў цэнтры горада, падбітыя тры БТР сепаратыстаў. Баевікі заявілі, што збілі тры верталёта. Украінскі бок пацвярджае толькі адзін.
Антытэрарыстычны цэнтр пры Службе бяспекі Украіны заявіў, што ў горадзе дзейнічаюць не мясцовыя "мірныя грамадзяне", а падрыхтаваныя высокакваліфікаваныя замежныя вайсковыя спецыялісты. Яны выкарыстоўваюць пераносныя зенітна-ракетныя комплексы.
Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў таксама заяўляе, што ўкраінскім сілавікам даводзіцца весці баі з "прафесійнымі наймітамі". Ён паведамляе пра 9 ліквідаваных блокпастоў баевікоў, пра аднаго загінулага ўкраінскага лётчыка і некалькіх параненых. Паводле Авакава, тэрарысты вядуць агонь з шматкватэрных жылых дамоў.
Фота — ria.ru