"Сцяна Шчоткінай" зноў "заміраточыла"

"Сцяна Шчоткінай" зноў "заміраточыла"

Самая вядомая мінская сцяна зноў "заміраточыла" новым графіці. Цяпер на так званай "сцяне Шчоткінай" з'явілася выслоўе Марціна Лютара Кінга: "Ніколі не забывайце: усё, што рабіў Гітлер у Германіі, было законным". 

Марцін Лютар Кінг — вядомы змагар за грамадзянскія правы чарнаскурых амерыканцаў. Ён быў застрэлены ў 1968 годзе. 

"Сцяна Шчоткінай" ў адным са сталічных дворыкаў атрымала вядомасць сярод мінчукоў некалькі тыдняў таму. Тады на ёй з'явіўся партрэт экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай з надпісам "Гэта я прыдумала падатак на беспрацоўе". Гэтае графіці праіснавала некалькі гадзін, пакуль яго не знішчылі супрацоўнікі ЖЭС. 

Пазней работнікі ЖЭС паспяхова змагаліся з наступнымі графіці на гэтай сцяне: надпісам "Вы самі ўсё разумееце", партрэтамі старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі