Сем гадоў таму адбыўся тэракт у мінскім метро
11 красавіка — гадавіна тэракта ў мінскім метро. Сем гадоў таму блізу 18:00 на станцыі метро “Кастрычніцкая” прагрымеў выбух. Якраз была гадзіна пік, і да станцыі падышоў перапоўнены цягнік, які рухаўся з боку “Уручча”. На месцы загінула 12 чалавек, пазней яшчэ трое памёрлі ў лякарнях. 192 чалавекі лічацца пацярпелымі ў гэтай трагедыі.
Пасля прысуду маці Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва пачала змагацца за жыццё свайго сына: яна звярталася да Аляксандра Лукашэнкі, у ААН, ЕС. Тым не менш, прысуд быў выкананы, хоць Кавалёў да гэтага падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.