Сенат Польшчы аднагалосна падтрымаў ідэю паскоранага ўступлення Украіны ў NATO

Сенат Польшчы / PAP
Сенат Польшчы / PAP

Сенат Польшчы аднагалосна падтрымаў рэзалюцыю аб уступленні Украіны ў NATO па надзвычайнай працэдуры. У такім рэжыме чальцамі Альянсу нядаўна, нагадаем, сталі Швецыя і Фінляндыя.  

"Пасля года жудаснай вайны мы ведаем, што Украіна ў супрацьстаянні з Расіяй абараняе Еўропу і з'яўляецца ключавым звяном, якое абараняе кантынент ад агрэсіі з Усходу", — гаворыцца ў прынятай рэзалюцыі. Дакумент цытуе Polskie Radio.

На думку польскіх сенатараў, саміт NATO ў Вільні мусіць стаць важным этапам падрыхтоўкі Украіны да паўнапраўнага сяброўства ў Альянсе. І Украіна мусіць атрымаць больш, чым проста заявы пра палітыку адчыненых дзвярэй.

Саміт NATO ў Вільні адбудзецца ў ліпені. У Кіеве чакаюць, што на саміце будзе прынятае нейкае палітычнае рашэнне адносна ўступлення Украіны ў Альянс: гэта можа быць ужо гатовы графік уступлення альбо абавязанне прадставіць такі графік да канца года, піша Hromadske. Украінскі рэсурс таксама нагадвае, што выданне The Financial Times са спасылкай на неназваных дыпламатаў раней пісала, што ў NATO пакуль не разглядаюць заяўку Украіны на ўступленне. "Гэты ліст-заяўка ляжыць на стале, і мы проста ігнаруем яго", — сказаў адзін дыпламат. Іншы дыпламат адзначыў, што NATO гатовае павялічыць фінансавую дапамогу Украіне, каб Кіеў менш раздражняўся праз нежаданне Альянсу гаварыць пра далучэнне Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі