Сенат ЗША прагаласаваў супраць імпічменту Дональду Трампу
Сенат ЗША прагаласаваў супраць імпіченту Дональду Трампу, перадае Бі-Бі-Сі.
Па абвінавачанні ў злоўжыванні ўладай супраць Трампа прагаласавалі 48 сенатараў, падтрымалі яго 52. У перашкодзе працы Кангрэса вінаватым Трампа прызналі 47 сенатараў, а супраць імпічменту прагаласавалі 53 чалавекі. Розніца тлумачыцца тым, што сенатар-рэспубліканец Міт Ромні падтрымаў першае абвінавачанне, але не пагадзіўся з другім.
Каб імпічмент адбыўся, праціўнікам Трампа неабходна было набраць дзве траціны галасоў.
Палітолагі не сумняваюцца, што сваю перамогу ў сенацкім галасаванні Дональд Трамп паспрабуе выкарыстаць у новай прэзідэнцкай гонцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.