Сепаратысты гатовыя правесці рэферэндум аб незалежнасці Данбасу

Пра гэта РИА Новости паведамілі са спасылкай на прадстаўнікоў сепаратыстаў у Славянску.



У бюлетэні будзе толькі адно пытанне, на якое можна будзе адказаць толькі “так” ці “не”: “Ці падтрымліваеце вы акт аб дзяржаўнай самастойнасці Данецкай народнай рэспублікі?”. Чакаецца, што “рэферэндум аб статусе рэгіёну”, абвешчаны “Часовым урадам Данецкай народнай рэспублікі”, адбудзецца 11 траўня.



Між тым ва Украіне няма закону аб мясцовых рэферэндумах. Як паведамляе УНІАН, пасля анексіі Крыму Расія не спыняе спробаў дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне. У красавіку прарасійскія ўзброеныя баевікі захапілі адміністратыўныя будынкі ў шэрагу гарадоў Данецкай вобласці. Яны выкрадаюць, катуюць і забіваюць людзей, бяруць закладнікаў.



Паводле звестак Службы бяспекі Украіны, у палоне ў тэрарыстаў у Славянску знаходзяцца каля 40 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі