Сепаратысты паказалі журналістам захопленых інспектараў АБСЕ

Інспектары місіі на брыфінгу ў Славянску запэўнілі, што пачуваюцца добра, у часе захопу не пацярпелі, інфармуе Украінская праўда.


 
“Мы — госці мэра Панамарова. Мы не ведаем, калі нас адпусцяць”, — прыводзіць словы нямецкага інспектара адзін з журналістаў. Таксама прадстаўнік місіі дадаў, што не ведае ніякіх умоваў, пры якіх іх могуць вызваліць.
“Мы сябры місіі АБСЕ, ажыццяўляем кантроль за ўзбраеннем, у нас не было разведвальнай тэхнікі і ў нас ёсць дыпламатычны статус”, — заявілі сябры місіі.



Раней самаабвешчаны мэр Славянска Вячаслаў Панамароў заявіў, што хоча абмяняць “ваеннапалонных інспектараў” на затрыманых раней сепаратыстаў і свайго зніклага намесніка Ігара Перапячаенку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі