Сепаратысты ў Славянску назвалі сябраў місіі АБСЕ “шпіёнамі”
Захопленыя сепаратыстамі ваенныя назіральнікі застаюцца ў закладніках.
Адпускаць сябраў АБСЕ не збіраюцца. Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў Славянску прадстаўнік сепаратыстаў, перадае РИА Новости.
“У іх знойдзеныя ваенныя мапы Славянска з пазначанымі блокпастамі, патроны, ваенныя жэтоны”, — сказаў прадстаўнік апалчэння. Таксама журналістам паказалі дакументы затрыманых на імя Джона Крыстэнсена (Данія), Кшыштафа Кабельскага (Польшча), Акселя Шнайдэра (Нямеччына), у якіх ваенныя назіральнікі былі названыя “афіцэрамі”.
Паводле кіраўніка часовага ўраду самаабвешчанай “Данецкай народнай рэспублікі” Дзяніса Пушыліна, які прыехаў на перамовы, апалчэнцы падазраюць затрыманых у шпіянажы “на карысць НАТО”. Сепаратысты сцвярджаюць, што ў аўтобусе знаходзіліся чатыры грамадзяніна ФРГ, а таксама па адным прадстаўніку Даніі, Польшчы, Балгарыі і Чэхіі
Пушылін адзначыў, што з затрыманымі абыходзяцца добра. Іх хочуць абмяняць на сваіх палонных прыхільнікаў, у прыватнасці, на арыштаванага “народнага губернатара Данецку” Паўла Губарава.