Сетка крамаў адзення H&M усё ж сыходзіць з Расіі

Сеть магазинов одежды H&M все-таки уходит из России

У кампаніі H&M заявілі, што закрываюць свой бізнес у Расіі.  "Пасля ўважлівага разгляду мы лічым немагчымым, улічваючы цяперашнюю сітуацыю, працягваць наш бізнэс у Расіі", — цытуе заяву выканаўчай дырэктаркі Хелены Хельмерсан агенцтва Reuters.

Кампанія на час адкрые свае крамы, каб прадаць рэшткі тавараў, якія завезла ў Расію да вайны. Раней — пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны — кампанія заявіла пра прыпыненне дзейнасці ў Расіі. У той дзень крамы H&M перасталі працаваць і ў Беларусі. Office Life са спасылкай на свае крыніцы тады пісаў, што закрыць крамы ў Беларусі давялося адначасова з расійскімі, бо беларускія пункты завязаныя на агульнае праграмнае забеспячэнне з расійскімі. 

H&M — гэта другі па велічыні глабальны рытэйлер адзення, пасля іспанскай карпарацыі Inditex, якая валодае брэндамі Zara, Oysho, Massimo Dutti, Bershka, Pull and Bear. Кампанія Inditex таксама на фоне вайны ва Украіне прыпыніла працу сваіх крамаў у Расіі. У Беларусі крамы Inditex пакуль працуюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі