“Шахцёр” упершыню прайграў у гэтым сезоне, БАТЭ застаўся лідарам чэмпіянату
Салігорскі “Шахцёр” упершыню ў гэтым сезоне прайграў у чэмпіянаце Беларусі. 27 красавіка ў 5 туры гарнякі гулялі на сваім полі з навічком вышэйшай лігі “Энергетыкам-БДУ” і саступілі з лікам 3:4. Такім чынам, салігорцы не здолелі набраць ачкі і замацавацца на верхнім радку турнірнай табліцы.
У той самы дзень “Дняпро” згуляў у нічыю з “Гарадзеяй” — 0:0, а “Іслач” перамагла “Гомель” — 3:1.
Ранейшыя матчы 5 тура скончыліся з такімі вынікамі: БАТЭ — “Мінск” — 1:0, “Віцебск” — “Слуцк” — 2:2, “Дынама” (Мінск) — “Нёман” — 0:1, “Дынама” (Брэст) — “Славія” — 0:0, “Тарпеда-БелАЗ” — “Тарпеда” (Мінск) — 2:0.
Лідарам чэмпіянату стаў барысаўскі БАТЭ, за ім ідзе “Іслач”, на трэцім месцы “Шахцёр”. Усе маюць па 12 ачкоў.
У самым нізе табліцы размясціліся “Гарадзея” і “Слуцк”, у якіх усяго па 2 ачкі.