Шэнген для беларусаў не падаражэе

Шэнгенская віза, ілюстрацыйнае фота

Шэнгенская віза, ілюстрацыйнае фота / migratop.com

Беларусаў не закране павышэнне консульскага збору за шэнгенскую візу — яна па-ранейшаму будзе каштаваць 35 еўра. Пра гэта піша інфармагенцтва "Sputnik Беларусь" са спасылкай на амбасады Венгрыі ды Францыі.

Ад 11 чэрвеня Еўракамісія вырашыла павысіць кошт шэнгенскіх віз на 12%. Візы для дарослых падаражэюць на 10 еўра, для дзяцей — на 5 еўра.

Гэтае новаўвядзенне закране грамадзян краін, у якіх няма асобнага пагаднення з Еўрасаюзам. У Беларусі такое пагадненне ёсць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі