Беларусы летась атрымалі 3,4% адмоваў у шэнгенскіх візах

Віза, ілюстрацыйнае фота

Віза, ілюстрацыйнае фота

У 2023 годзе 3,4% заявак з Беларусі на шэнгенскую візу атрымалі адмовы. Пазалетась было адхілена 1,9% заявак з нашай краіны, піша schengen.news.

Па адмовах беларусы займаюць чацвёртае месца. У тройку лідараў 2023 года ўваходзяць грамадзяне Ірана (30,3% адмоваў), Турцыі (16,1%) і Расіі (10,6%).

Агулам летась краіны Шэнгенскай зоны прынялі 10,3 мільёна заяваў на атрыманне візы, але ўхвалілі толькі 8,5 мільёна заявак. Адмовы склалі 16% (у 2022 годзе іх доля складала 17,9%).

Найбольшую колькасць заяваў на шэнгенскія візы летась падалі грамадзяне Кітая — 1,1 мільёна. У першую пяцёрку ўваходзяць таксама грамадзяне Турцыі (1,05 мільёна), Індыі (966 тысяч), Марока (591 тысяч) і Расіі (520 тысяч).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі