Шэнгенскую візу да 15 дзён можна будзе атрымаць на мяжы
Такое новаўвядзенне краіны-чальцы Шэнгенскай дамовы запланавалі на бліжэйшыя гады.
Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на прэс-сакратара прадстаўніцтва ЕС у Расіі Сарэна Ліборыюса. Для гэтага неабходна стварыць сістэму збору біяметрычных звестак.
Адзіная візавая інфармацыйная сістэма будзе забяспечваць абмен інфармацыяй пра кароткатэрміновыя візы паміж усімі краінамі Шэнгенскай дамовы. Сістэма аб'ядноўвае консульствы, размешчаныя ў краінах, якія не ўваходзяць у ЕС, і ўсе памежныя пункты пропуску на знешняй мяжы Шэнгенскай зоны.
Па словах Ліборыюса, таксама плануецца, што асобы, зарэгістраваныя ў візавай інфармацыйнай сістэме як "рэгулярныя падарожнікі", будуць атрымліваць трох- і пяцігадовыя шматразовыя візы.
Для атрымання статусу "рэгулярнага падарожніка" будзе неабходна даць біяметрычныя звесткі і належным чынам выкарыстаць як мінімум дзве візы за 12 месяцаў.
Фота — websmi.by