Шэсць дэканаў Полацкага ўніверсітэта падалі заявы на звальненне з пасадаў

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт / gorod214.by
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт / gorod214.by

У Полацкім дзяржаўным універсітэце звальняюцца выкладчыкі — як прымусова, так і на знак салідарнасці з калегамі, піша тг-канал "Позірк".

"Па дамове бакоў" 14 чэрвеня з універсітэта звольнілі трох выкладчыкаў, якіх раней арыштоўвалі па адміністрацыйных справах. Гэта дацэнты кафедры гісторыі і турызму Юрый Кежа і Віктар Чараўко, а таксама дацэнт кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання Сяргей Глазырын.

Разам з тым 13 чэрвеня шэсць дэканаў факультэтаў Полацкага дзяржуніверсітэта напісалі заявы на звальненне з пасадаў праз "нежаданне мець дачыненне да палітычных пераследаў калег".

Як распавядала Еўрарадыё, 23 траўня ў ПДУ прайшла хваля затрыманняў. Сілавікі затрымалі каля паўтара дзясятка супрацоўнікаў. Частку затрыманых арыштавалі на "суткі", некаторых аштрафавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі