Шэсць новых замежных тэлеканалаў зарэгістраваныя ў Беларусі
Мінінфармацыі выдала дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі шасці замежных тэлеканалаў — "Дом Кіно Прэміум / Дом Кіно PREMIUM / Dom Kino PREMIUM", "ТАЙНА", "Duck TV HD", "Duck TV", "Жывая планета" і "Матор ТВ".
Як адзначаецца на сайце ведамства, гэтыя тэлеканалы маюць мастацкую, дзіцячую, пазнавальную і спартыўную накіраванасці.
Дазволы выдадзеныя на тры гады.