Школьнікам у Ганцавічах забараняюць ісці на выпускны ў белых і чырвоных стужках

Школьнікам у Ганцавічах забараняюць ісці на выпускны ў белых і чырвоных стужках

У ганцавіцкай гімназіі ўзнік "колеравы канфлікт", піша "Наша Ніва". Адміністрацыя выступае супраць таго, каб на выпускным вечары ў школьнікаў былі стужкі белага ці чырвонага колераў.

Сваякі старшакласнікаў распавялі журналістам, што бацькі ўжо аддалі грошы за белыя стужкі. "А дырэктарка сказала ў такіх на свята не з’яўляцца. І чырвоную стужку каб не заказвалі таксама. Хтосьці спрабаваў спрачацца: маўляў, у чым справа — стужка белая, але літары на ёй чорныя. Тым больш у нас раней заўсёды выпускнікі аддавалі перавагу такім колерам — беламу ці чырвонаму, і праблем не было. Цяпер усе ў разгубленасці, не могуць вызначыцца з такім простым пытаннем", — кажуць свякі ганцавіцкіх гімназістаў.

Дырэктарка гімназіі Іна Бараноўская пацвердзіла, што быў канфлікл, але прычыны назвала іншыя. "Меншасць аформіла заказ стужак, не ўлічваючы меркаванне большасці, вось і прыйшлося ўрэгуляваць канфлікт", — заявіла яна ў каментары "Нашай Ніве". Праўда, якім чынам быў урэгуляваны канфлікт і якога колеру будуць стужкі, дырэктарка адказваць адмовілася — гэта, маўляў, зняважлівае пытанне.

У аддзеле адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама запэўніваюць, што кожны клас мае права выбіраць сабе колер самастойна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі