Шорац: Зямлі пад будаўніцтва катэджаў для шматдзетных у Мінску няма
Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац заявіў, што ў межах МКАД амаль не засталося свабодных зямельных участкаў, таму іх не будуць выдзяляць пад індывідуальную забудову, нават шматдзетным сем’ям. Пра гэта ён сказаў, адказваючы на пытанні жыхароў сталіцы падчас прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам.
Паводле Шорца, шматдзетных будуць сяліць у шматкватэрныя дамы. На сёння болей за 4,8 тысячы такіх сям’яў стаяць у Мінску на чарзе, паведамляе “Мінск-Навіны”.
Нядаўна участак зямлі ў Мінску пад будаўніцтва катэджа ў мікрараёне “Дразды-2” атрымала віцэ-прэм’ер Наталля Качанава.
Зямля пад будаўніцтва катэджаў у Мінску без аўкцыёну выдзяляецца толькі шматдзетным сем’ям, ва ўсіх астатніх выпадках павінны праводзіцца таргі, нагадваюць naviny.by