Што чакае Беларусь пасля выхаду Брытаніі з Еўрасаюза

Што чакае Беларусь пасля выхаду Брытаніі з Еўрасаюза

Палітолаг і старшы аналітык BISS Дзяніс Мельянцоў тлумачыць, як пройдзе выхад Брытаніі з ЕС і да якіх наступстваў гэта прывядзе.

“Сама працэдура выхаду доўгая і можа заняць некалькі гадоў”.

“Прынамсі цягам 2 гадоў Вялікабрытанія будзе заставацца ў статусе краіны, якая выходзіць з Еўрасаюза”.

“Такое нерацыянальнае рашэнне — няйнакш як “галасаванне сэрцам”. Бо апошнія месяцы мясцовыя СМІ вельмі дасціпна тлумачылі, чаму выхад Злучанага каралеўства з ЕС нявыгадны”.

“Усе наступствы гэтага палітычнага кроку стануць адчувальнымі ў сярэдне- ці доўгатэрміновай перспектыве”.

“На нашай краіне “брэкзіт” не адаб’ецца ні з палітычнага, ні з эканамічнага пункту гледжання, бо ў беларуска-еўрапейскіх адносінах вызначаны парадак дня і мы не маем зоны свабоднага гандлю з Еўрасаюзам”. 

“Але выхад Злучанага Каралеўства з аб’яднанай Еўропы можа паўплываць на жыццё нашых суседзяў”.

Размову з Дзянісам Мельянцовым слухайце ў нашым падкасце ніжэй.

Размова з Дзянісам Мельянцовым пра "брэкзіт"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі