Што новага ў “Старога Ольсы”? Даведваемся ад удзельнікаў гурта
![Што новага ў “Старога Ольсы”? Даведваемся ад удзельнікаў гурта](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_7579.jpg.webp?itok=kj_Cog7K)
Сёлета гурт сярэднявечнай беларускай музыкі “Стары Ольса” адзначае сваё 20-годдзе. З гэтай нагоды музыкі падрыхтавалі шэраг сюрпрызаў як айчынным, так і замежным сваім прыхільнікам.
Дзе музыкі “Старога Ольсы” бяруць матэрыял для сваіх альбомаў пасля 20 гадоў працы? Чым адрозніваюцца новыя запісы ад альбомаў мінулых гадоў? Каму цікавая сярэднявечная беларуская музыка ў ЗША?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць удзельнікі гурта сярэднявечнай беларускай музыкі “Стары Ольса” Марыя Шарый і Ілля Кубліцкі.