Напой у гонар гурта "Стары Ольса" выпусцілі ў ЗША

Напой у гонар гурта "Стары Ольса" выпусцілі ў ЗША

Медаварня Groennfell Meadery з амерыканскага штата Вермонт выпусціла мід Stary Olsa, прысвечаны беларускаму фольк-гурту, піша pivo.by.

Медаварня спецыялізуецца на напоях з поліфлорнага мёду. Таму і гэты напой зрабілі з мёду з палявых кветакз дадаткам маладога падросту верасу і вытрымалі на бярозавай кары. У ім 13,9% алкаголю. На сайце медаварні ўжо прымаюцца замовы на "Stary Olsa": адна бутэлька аб'ёмам 0,75 л каштуе 31,99 долара.

Вытворцы абяцаюць 5 долараў з кожнай бутэлькі перадаваць музыкам. 

У Штатах беларускі гурт "Стары Ольса" ведаюць няблага. З 2016 года музыкі зладзілі пяць тураў па ЗША, даўшы агулам больш за паўтысячы канцэртаў. У 2017 годзе "Стары Ольса" выпусціў альбом "Вада, хмель і солад", прысвечаны застольным песням.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі