Музыка гурта "Стары Ольса" загучала ў папулярным серыяле "Вікінгі"
![Музыка гурта "Стары Ольса" загучала ў папулярным серыяле "Вікінгі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sasnouski-1902.jpg.webp?itok=bx9kT7hO)
У папулярным канадска-ірландскім серыяле "Вікінгі" прагучала музыка беларускага гурта "Стары Ольса". Аўтары выкарысталі кампазіцыю "Куранта" з альбома "Скарбы літвінаў".
Кампазіцыя гучыць ў сёмай серыі шостага сезона, які называецца The Ice Maiden. Яна аздабляе сцэну купання князёўны Кацярыны.
"Вікінгі" — гістарычны серыял пра вікінгаў і іх эпоху, створаны Майклам Хёрстам для тэлеканала History. Прэм'ера кінадрамы адбылася 3 сакавіка 2013 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.