Што рабіць, калі беларус памірае ў Літве? Гайд
Што рабіць, калі чалавек памірае ў Літве?
Смерць блізкага чалавека — гэта не толькі вялікае гора для яго сям'і, але і велізарная бюракратычная валалакіта, асабліва калі гэта здараецца за мяжой. Еўрарадыё ўжо пісала пра тое, што рабіць і куды звяртацца, калі такое няшчасце здарылася з беларусам у Польшчы. Сёння мы раскажам, як дзейнічаць у выпадку смерці чалавека ў Літве.
Што рабіць у першую чаргу?
Калі грамадзянін Беларусі памёр у Літве, перш за ўсё трэба выклікаць паліцыю. Паліцэйскія пасля прыбыцця паведамляюць пра здарэнне ў консульскі аддзел пасольства Беларусі ў Літве.
Акрамя гэтага, трэба выклікаць лекара. У Літве гэта можна зрабіць па адзіным нумары экстранай дапамогі 112. Медыцынская брыгада фіксуе факт смерці, а цела адпраўляюць у морг.
Калі паліцыя западозрыла гвалтоўную смерць, то праводзіцца ўскрыццё. Калі смерць наступіла ў бальніцы, то яе павінен канстатаваць адказны за лячэнне лекар.
У выпадку смерці дома сваякі павінны самі звязацца з пахавальнай кампаніяй з нагоды вывазу і захоўвання цела. Пасля гэтага выдаецца медыцынскае заключэнне пра смерць адказным за лячэнне лекарам ці судова-медыцынскім экспертам.
Пахаванне ў Літве
Смерць у Літве рэгіструецца ў тэрмін да 5 дзён з моманту смерці. Рэгістрацыя праводзіцца ў ЗАГСе па месцы смерці. Пахаванне магчымае толькі пасля афіцыйнай рэгістрацыі смерці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.