Што Следчы камітэт напісаў пра смерць Рамана Бандарэнкі

Што Следчы камітэт напісаў пра смерць Рамана Бандарэнкі

Следчы камітэт праводзіць праверку і высвятляе абставіны смерці 31-гадовага Рамана Бандарэнкі. Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

У версіі Следчага камітэта падзеі выглядалі наступным чынам: "11 лістапада ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ў двары дома на вуліцы Чарвякова ў Мінску адбылася бойка паміж агрэсіўна настроенымі мясцовымі жыхарамі, якія вешалі стужкі, і асобамі, якія іх здымалі. Супрацоўнікі міліцыі, Якія прыбылі на месца, выявілі мужчыну з цялеснымі пашкоджаннямі і прыкметамі алкагольнага ап'янення"

Мінчука даставілі ў Цэнтральнае РУУС Мінска, каб высветліць акалічнасці здарэння. Паводле СК, у мужчыны пагоршала самапачуванне, таму яму выклікалі "хуткую". Хлопца шпіталізавалі, Лекары, як кажуць у Следчым камітэце, выявілі ў яго алкагольную інтаксікацыю. 12 лістапада ён памёр нягледзячы на медыцынскую дапамогу.

Між тым сведкі з месца падзеяў расказвалі іншую версію. Увечары 11 лістапада на "Плошчу пераменаў" прыехаў бусік з невядомымі ў масках, якія прыехалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі. Рамана Бандарэнку, які выйшаў у двор і абараняў маёмасць, збілі і закінулі ў мікрааўтобус. Гэты бусік завёз яго ў Цэнтраьнае РУУС. Адтуль хлопца ў цяжкім стане з чэрапна-мазгавой траўмай уначы шпіталізавалі ў лякарню.

Раней у сваім каментары мінская міліцыя назвала тых, хто збіў Бандарэнку, "неабыякавымі грамадзянамі". 

Што Следчы камітэт напісаў пра смерць Рамана Бандарэнкі
Фота анамнезу / "Тэлеграм"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі