Штрафы і блакаванні: улады Кітая крэпка ўзяліся за зорак кіно і іх фанатаў

Брама Нябеснага Спакою ў Пекіне / Вікіпедыя​
Брама Нябеснага Спакою ў Пекіне / Вікіпедыя​

З дапамогай новых прадпісанняў улады Кітая вырашылі абмежаваць культ зорак у інтэрнэце. Урад асцерагаецца заняпаду нораваў і культуры сярод маладога пакалення, піша швейцарскае выданне Neue Zürcher Zeitung.

Пасля тэхналагічных кампаній, іх заснавальнікаў і мільярдэраў, урад Кітая вырашыў паставіць на месца зорак кіно, тэлебачання і поп-музыкі, а таксама іх прыхільнікаў.

Нядаўняй ахвярай стала папулярная тэлеакторка Чжэн Шуан. Галоўнае антыкарупцыйнае ведамства Кітая, Цэнтральная дысцыплінарная камісія, абвінаваціла Чжэн ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Акторцы прыйдзецца выплаціць штраф у памеры 46 мільёнаў даляраў. Тэлеканалам больш не дазваляецца паказваць праграмы з ейным удзелам.

Удар супраць Чжэн — толькі частка шырокай кампаніі супраць кітайскіх зорак і любові іх фанатаў. Улады краіны сцвярджаюць, што выявілі ў фанацкай культуры нездаровыя "скрайнасці і перагіны", нават "хаос", і працуюць над тым, каб абмежаваць культ зорак, асабліва ў інтэрнэце, піша NZZ.

Цяпер тэлеканалы і інтэрнэт-кампаніі Кітая ўзмоцнена пераглядаюць свой кантэнт і тысячамі блакуюць чат-форумы і акаўнты.

Так, платформа Xigua Video выдаліла ўжо больш за 3 тысячы відэаролікаў і больш за 170 тысяч каментароў пра зорак. А Кітайскі аналаг Twitter — Weibo — заблакаваў 145 акаўнтаў знакамітасцяў, на якіх нібыта распаўсюджваўся шкодны кантэнт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі