Шушкевіч прэзентуе ў Варшаве кнігу пра тайны ліквідацыі СССР
30 верасня а 16-й гадзіне ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Станіслава Шушкевіча "Маё жыццё, крах і ўваскрашэнне СССР".
Як і да чаго рыхтавалі Лі Харві Освальда ў Мінску, тайны ліквідацыі СССР, акалічнасці барацьбы за ўладу ў ліхія 90-я: пра гэта і шмат іншага першы кіраўнік незалежнай Беларусі распавядае ў сваёй кнізе.
У часе імпрэзы можна будзе атрымаць аўтограф.