Шварцэнегер зняўся ў фільме пра авіякатастрофу, у якой загінулі чатыры беларусы

Шварцэнегер зняўся ў фільме пра авіякатастрофу, у якой загінулі чатыры беларусы

У інтэрнэце з'явіўся афіцыйны трэйлер фільма "Aftermath" ("Наступствы"), у галоўнай ролі якога зняўся Арнольд Шварцэнегер.  Як паведамляецца ў суправаджэнні да роліка, у карціне распавядаецца пра двух незнаёмых паміж сабой людзей, чый лёс стаў непарыўна звязаны пасля разбуральнай авіякатастрофы. У адно з галоўных роляў зняўся Арнольд Шварцэнэгер. Паводле сюжэту, яго жонка і дачка гінуць у авіякатастрофе, выкліканай памылкай авіядыспетчара.

Асновай для кінафільма стала рэальная катастрофа з расійскім самалётам 1 ліпеня 2002 года ў небе над Швейцарыяй. З-за памылкі авіядыспетчара сутыкнуліся два самалёты — пасажырскі Ту-154М з Расіі і грузавы "Боінг". Загінуў 71 чалавек, два пілоты грузавога "Боінга" і ўвесь экіпаж і пасажыры ТУ. На борце расійскага авіялайнера было дзевяць чальцоў экіпажа і 60 пасажыраў, прычым 52 з іх былі дзецьмі. Дарэчы, чацвёра пасажыраў былі грамадзянамі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі