Другі сезон "Гульні ў кальмара" паказаў рэкордны старт у гісторыі Netflix
Фінальны сезон выйдзе ў 2025 годзе
Другі сезон серыяла "Гульня ў кальмара" паказаў рэкордны старт у гісторыі Netflix. У яго 126 млн праглядаў за 11 дзён пасля рэлізу.
Працяг "Гульні ў кальмара" выйшаў на другое месца ў рэйтынгу самых папулярных неангламоўных серыялаў Netflix за ўвесь час. Яго апярэджвае толькі першы сезон, які набраў 265,2 мільёны праглядаў за 91 дзень пасля выхаду.
Трэці і фінальны сезон "Гульні ў кальмара" выйдзе ў 2025 годзе.
“Just circling back!” pic.twitter.com/ZbBpj2r7fK
— Netflix (@netflix) January 6, 2025
Everyone say hi to Chul-su Squid Game 3 coming 2025. pic.twitter.com/hCgNexjJbC
— Netflix (@netflix) January 1, 2025
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.