Шведскі брамнік Юнас Энрат застанецца ў мінскім "Дынама" яшчэ на год

Шведскі брамнік Юнас Энрат застанецца ў мінскім "Дынама" яшчэ на год

Шведскі брамнік Юнас Энрат застанецца ў мінскім "Дынама" яшчэ на год. Кантракт з ім быў падпісаны 4 траўня, інфармуе прэс-служба клуба. Паводле статыстыкі, Энрат — найлепшы брамнік дынамаўцаў за ўсе 10 сезонаў у КХЛ. У мінулым сезоне ён правёў 52 матчы, адбіў 92,3% кідкоў, каэфіцыент надзейнасці склаў 2.06. Найлепшым шведам лічаць і заўзятары. Адзначаецца яго "высокі прафесіяналізм і ўзорная надзейнасць".

Юнасу Энрату 25 чэрвеня споўніцца 30 гадоў. На яго рахунку 8 сезонаў у НХЛ, дзе ён выступаў за "Бафала Сейбрз", "Далас Старз" і "Лос-Анджэлес Кінгз".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі