Шведскія школьнікі дабаўлялі настаўнікам ў каву пацучыную атруту

Як высветлілася пасля экспертызы, у напоі былі невялікія дозы яду. Паліцыя западозрыла у гэтым школьнікаў, бо менавіта яны частавалі атручаных настаўнікаў.



Таксама за гэты час у паліцыю паступалі паведамленні, што вучні ўчынілі ў школе пажар і пашкодзілі лесвічны пралёт. У выніку адзін з вучняў зваліўся з трохметровай вышыні, піша The Local.



Дырэктар школы Эва Стормгаард абвінавачвае ў гэтым невялікую групу вучняў, чые паводзіны яна лічыць небяспечнымі для навакольных.



Фота — prodayslona.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі