Швейцарскія праваабаронцы - за санкцыі супраць Лукашэнкі
Швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco звярнулася да ўраду краіны з заклікам аб увядзенні візавых санкцыяў у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі.
"Было б цалкам непрымальна і шкодна для рэпутацыі нашай краіны, калі б апошняму дыктатару Еўропы дазволілі катацца на лыжах у Швейцарыі, усяго праз некалькі тыдняў пасля таго, як ён санкцыянаваў збіццё і затрыманне апазіцыйных палітыкаў", – кажа старшыня Libereco Switzerland Марцін Штадэльман.
"Польшча ўжо ўвяла візавыя санкцыі супраць дзясяткаў беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальсіфікацыю выбараў і парушэнні правоў чалавека. Швейцарыя мусіць зрабіць тое ж самае", – адзначаецца ў заяве.