Швейцарыя падтрымала фінансавыя санкцыі ЕС супраць афіцыйнага Мінска

Швейцарыя падтрымала фінансавыя санкцыі ЕС супраць афіцыйнага Мінска

Швейцарыя падтрымала фінансавыя санкцыі ЕС супраць афіцыйнага Мінска. Да ранейшага санкцыйнага спісу дададзены 29 асоб і сем кампаній. У яго трапіў і бізнесмен Мікалай Варабей. Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка звяртае ўвагу на той факт, што пашырэнне санкцый адбылося пасля яе візіту ў Берн.

Урад Швейцарыі ўвёў санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 14 чалавек яшчэ ў снежні 2020-га. Адбылося гэта пасля вынясення ў Мінску прысуду швейцарскай беларусцы Наталлі Хершэ. За сарваную з амапаўца ў Мінску балаклаву (!) яе асудзілі на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. Хершэ прызнаная палітзняволенай.

30 сакавіка Лукашэнка падпісаў указ аб увядзенні контрсанкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі