Siemens працягвае пастаўку турбін у Беларусь, хаця нямецкі банк ануляваў крэдыт

Siemens працягвае пастаўку турбін у Беларусь, хаця нямецкі банк ануляваў крэдыт

Нямецкая кампанія Siemens Energy працягвае пастаўку ў Беларусь газавых турбін, якія будуць падстрахоўваць працу БелАЭС, перадае DW. 

Беларусь замовіла 16 турбін, і частка іх ужо дастаўленая ў краіну.

Пастаўкі працягваюцца нават пасля таго, як нямецкі дзяржаўны банк KfW IPEX Bank выйшаў з праекта і ануляваў крэдыт у 100 мільёнаў еўра, прадастаўлены беларускай дзяржкампаніі "Мінскэнерга". Гэта адбылося пасля інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Мінску і арышту блогера Рамана Пратасевіча. Спярша з праекта выйшла дзяржаўнае экспартна-крэдытнае агенцтва Швецыі (EKN), якое страхавала яго, а следам — нямецкі банк.

Другім крэдыторам з'яўляецца Commerzbank, які вылучыў крэдыт для паставак турбін на "Брэстэнерга". Але яго фінансы не пакрываюць усёй здзелкі — іх дастаткова толькі для пяці турбін.

DW мяркуе, што Siemens Energy вядзе пастаўкі ў крэдыт беларускай дзяржаве, спадзеюычся, што тая рана ці позна заплаціць па рахунках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі