Сілавікі ўварваліся і разграмілі кватэру ў Магілёве сведкі па старой справе
Сілавікі ўварваліся і разграмілі кватэру ў Магілёве сведкі па старой справе. Як паведамляюць праваабаронцы, абсурдны выпадак адбыўся раніцай 9 снежня з Вольгай Кулажынай, сябрай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Спачатку ў дзверы кватэры гучна стукалі, а пасля пачалі іх пілаваць. Тады Кулажына іх адчыніла. У кватэру ўварваліся ўзброеныя трое амапаўцаў у касках, а з імі і супрацоўнікі ГУБАЗіК. Гаспадыні надзелі на рукі кайданкі, паставілі да сцяны, а пасля завезлі ў Следчы камітэт (там следчы заявіў, што гэта СК "рабіў заявачку ГУБАЗіК на ператрус"). Аднак высветлілася, што яе ўжо апытвалі. У выніку Вольгу Кулажыну адпусцілі.
Па словах Кулажынай, у яе кватэры пагром. Сілавікі падчас ператрусу праверылі нават пакеты з кормам для жывёл і рассыпалі іх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.