Сілавікі правядуць вучэнні па "спыненні масавых беспарадкаў"
Міністэрства ўнутраных спраў анансавала вучэнні па "спыненні масавых беспарадкаў". Яны пройдуць на гэтым тыдні, паведамляе прэс-служба ведамства.
Праводзіць вучэнні будуць з удзелам падраздзяленняў АМАП, САХР, злучэнняў і вайсковых часцей унутраных войскаў.
"Плануецца адпрацаваць пытанні забеспячэння аховы грамадскага парадку, спынення масавых беспарадкаў, а таксама пытанні і тактычныя дзеянні па ліквідацыі груп тэрарыстаў, экстрэмісцкіх груповак і ўзброеных злачынцаў", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
У МУС спаслаліся на нядаўнія падзеі ў Казахстане і заявілі, што адпрацоўваць трэба "розныя сцэнары развіцця сітуацый".
Дарэчы, цяпер Беларусь і Расія праводзяць раптоўную праверку сіл і сродкаў рэагавання Саюзнай дзяржавы. На люты таксама запланаваныя беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні "Саюзная рашучасць-2022".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.