Сілавікі правялі затрыманні у кампаніі брата Аркадзя Добкіна, заснавальніка EРАМ

Сямён Добкін

Сямён Добкін / nashaniva.com

Сілавікі правялі ператрус на брэсцкім прадпрыемстве ГСКБ, якое ўзначальвае Сямён Добкін, брат заснавальніка EРAM Аркадзя Добкіна. Аб гэтым піша рэсурс "Наша Ніва". Былі затрыманыя некалькі чалавек. Ці быў сярод іх кіраўнік прадпрыемства, выданню высветліць не ўдалося. Журналісты не змаглі да яго датэлефанавацца — ні наўпрост, ні праз адміністрацыю прадпрыемства. У кампаніі гавораць, што арышты звязаныя з карупцыяй.

Сямён Добкін - старэйшы брат Аркадзя Добкіна. Заснавальнік ЕРАМ жыве ў ЗША і апошнім часам не прыяжджае ў Беларусь. Ён адмовіўся ад візітаў на радзіму пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка назваў яго "дробкіным" і абвінаваціў у фінансаванні пратэстаў. Нагадаем, у 2019 годзе Аркадзь Добкін займаў другое месца рэйтынгу ТОП-200 самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі.

Што датычыцца ГСКБ (Галоўнага спецыялізаванага канструктарскага бюро), якім кіруе старшы Добкін, то яно займаецца вытворчасцю воданагравальных і паравых катлоў, гарэлак, установак для ўтылізацыі адходаў, блочна-модульных катлоў і іншага інжынернага абсталявання для прадпрыемстваў ЖКГ і будаўнічых арганізацый. Абсталяванне ГСКБ працуе, у прыватнасці, на курорце Сілічы, у Нацыянальнай бібліятэцы і многіх іншых месцах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі