Сілавікі спрабавалі трапіць у дом да ўдзельніцы пратэстаў — яна іх не пусціла

Марыя Пугачова — ў цэнтры / www.instagram.com/maria_pugachjova
Марыя Пугачова — ў цэнтры / www.instagram.com/maria_pugachjova

20 сакавіка сілавікі спрабавалі трапіць у кватэру ўдзельніцы беларускіх пратэстаў Марыі Пугачовай. Яна іх не пусціла — і тады яны сыйшлі, прыстрашыўшы, што вернуцца са спецынструментам і ўзламаюць дзверы.

"Толькі што да мяне ламіліся ў дзверы, тыкалі у вочка пасведчанне і нейкія паперкі. Я сказала, каб слалі позву, калі хочуць, каб я праехала з імі для тлумачэння. На што мне сказалі, што пойдуць за спецсродкамі і выламаюць дзверы самі", — напісала дзяўчына ў твітары.

Пазней яна дадала, што пакінула кватэру.

Силовики пытались попасть в квартиру участницы протестов — она их не пустила

У апошнія дні беларускія сілавікі прыкметна актывізаваліся. У прыватнасці, 19 сакавіка яны правялі некалькі ператрусаў у журналістаў, якія падчас пратэстаў затрымліваліся і былі асуджаныя па артыкуле КаАП аб масавых акцыях. Праваабаронцы звязваюць гэтую актыўнасць з намерам апазіцыі арганізаваць шматлюднае святкаванне Дня Волі 25 сакавіка 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі