Сілавікі затрымалі мінчука, які нібыта “адмаўляў генацыд беларускага народа”

Затрыманне ў Беларусі

Затрыманне ў Беларусі / МВД Беларусі

ГУБАЗіК і САХР затрымалі 54-гадовага мінчука, які нібыта “адмаўляў генацыд беларускага народу”, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.

Сілавікі сцвярджаюць, што ў 2020 годзе мужчына стварыў і адміністраваў групу ў сацыяльнай сетцы. Там ён публікаваў матэрыялы “пратэстнай тэматыкі”.

Па іх меркаванні, у сваіх публікацыях мінчук “адмаўляў генацыд беларускага народа з боку нямецкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, рэабілітуючы фашыстаў і прыпісваючы савецкім грамадзянам злачынствы, учыненыя акупантамі”.

Следчыя распачалі ў дачыненні да 54-гадовага мінчука некалькі крымінальных справаў: за адмаўленне генацыду беларускага народа, арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, абразу Лукашэнкі, рэабілітацыю нацызму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі