Сілавікі затрымалі настаўніцу гісторыі за аватарку з "Пагоняй" у тэлеграм-чаце

Сілавікі затрымалі настаўніцу гісторыі / кадр з відэа
Сілавікі затрымалі настаўніцу гісторыі / кадр з відэа

ГУБАЗіК затрымаў школьную настаўніцу гісторыі. Відэа з дзяўчынай з'явілася ў тэлеграм-канале, набліжаным да сілавікоў.

Прычыну затрымання настаўніца агучыла так: "Стварыла чат, дзе на аватарцы стаяла карцінка з пратэснай сімволікай і былі навучэнцы 10-11 класа. Таксама ўдзельнічала ў мітынгах".

Па словах сілавікоў, ім на настаўніцу паскардзіліся бацькі школьнікаў. У якім горадзе працуе дзяўчына і што ёй пагражае, не паведамляецца.

Як можна пабачыць на відэа сілавікоў, на аватарку настаўніца гісторыі паставіла афіцыйны герб Рэспублікі Беларусь, які выкарыстоўваўся з 1991 па 1995 гады. Увогуле гістарычны герб "Пагоня" ўжыўваўся на тэрыторыі Беларусі з часоў ВКЛ. У 2012 годзе яго афіцыйна ўнеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі