Сіноптыкі: у нядзелю будзе 18-24 цяпла, пройдуць дажджы
26 траўня будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы ўмеркаваны, у часе навальніц парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да 18-24 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.