Сіноптыкі: У нядзелю ў Беларусі чакаецца мокры снег

У бліжэйшыя суткі, 22 сакавіка, у Беларусі пахаладае. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па паўднёвым усходзе краіны чакаюцца ападкі, у асноўным мокры снег. На некаторых участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, парывісты, месцамі да моцнага.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 6 градусаў марозу, па Віцебшчыне — да мінус 7-10 градусаў. На поўдні будзе каля 0. Удзень чакаецца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі