Сіноптыкі: У нядзелю ў Беларусі чакаюцца дажджы
Прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
21 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, уначы па захадзе — моцныя. У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Вецер будзе ўмераны пераменных напрамкаў.
Тэмпература паветра ўначы складзе +9...+15 градусаў, перадае БЕЛТА. Удзень чакаецца 16-21 градус цяпла, па ўсходзе паветра прагрэецца да 22-25 градусаў вышэй за нуль.
Фота — bymedia.net