Сіноптыкі: У нядзелю ў Беларусі — кароткачасовыя дажджы з навальніцамі
24 траўня ў нашай краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Кароткачасовыя дажджы пройдуць у нядзелю ў многіх раёнах Беларусі, месцамі чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Вецер будзе паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты, перадае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе будзе +11...+14 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 15-21 градуса, па паўднёвым усходзе — да 22-26 цяпла.
Фота — victor.by