Сіноптыкі: У панядзелак чакаецца невялікі снег

У асобных раёнах краіны пройдзе невялікі снег. На заходняй тэрыторыі Беларусі чакаюцца слабыя туман і галалёд, месцамі на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе слабы, пераменных напрамкаў, інфармуе БЕЛТА.

Тэмпература паветра на працягу сутак пратрымаецца ад 0 да -6 градусаў. Уначы па ўсходзе краіны прагназуецца 7-10 градусаў марозу.

Фота — 360tv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі