Сіноптыкі: У сераду ў Беларусі чакаецца ад 14 да 23 цяпла
Дажджы прагназуюцца ўначы месцамі, а ўдзень — у паўднёвых і цэнтральных раёнах краіны.
У асобных раёнах пройдуць навальніцы.
Вецер будзе паўночным, 4-9 метраў за секунду. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — ад 14 цяпла на поўначы да 23 градусаў на поўдні, інфармуе БЕЛТА.