Сірыйскія паўстанцы апублікавалі відэа загінулага расійскага пілота

Сірыйскія паўстанцы апублікавалі відэа загінулага расійскага пілота

Сірыйскія паўстанцы знайшлі пілота расійскага самалёта СУ-24, які паспеў катапультавацца. Відэа загінулага пілота яны перадалі агенству Reuters. Самі кадры агенства не публікуе, але згодна з апісаннем гэта відэа падобнае на раней апублікванае ў інтэрнэце.

За кадрам чуваць галасы групы мужчын, якія крычаць: «Расійскі лётчык. Алах акбар».

24 кастрычніка расійскі бамбардзіроўшчык СУ-24 быў збіты на мяжы Сірыі і Турцыі. Турэцкія вайскоўцы кажуць, што самалёт парушыў мяжу і быў папярэджаны аб гэтым 10 разоў напрацягу 5 хвілін. Паколькі пілот не адрэагаваў, то самалёт быў збіты па правілах баявых дзеянняў.

Расійскае Мінабароны сцвярджае, што мяжу самалёт не парушаў мяжу.

Два пілоты паспелі катапультавацца, а самалёт упаў на тэррыторыі Сірыі, якая кантралюецца сірыйскімі туркменамі. Гэта трэці па колькасці народ Сірыі, яны ваююць супраць войскаў Асада, а таксама супраць ІД.

Сірыйскія паўстанцы заявілі, што знайшлі аднаго з пілотаў, ён загінуў. Лёс другога не вядомы.

Па траекторыі палёта СУ-24, якую апублікавалі турэцкія вайскоўцы відаць, што самалёт сапраўды на некалькі кіламетраў парушыў паветраную прастору Турцыі.

Сірыйскія паўстанцы апублікавалі відэа загінулага расійскага пілота

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі