Скандал у Лізе чэмпіёнаў: каманда сышла з поля пасля расісцкай рэплікі арбітра

Канфлікт падчас матчу ПСЖ — "Істанбул Башакшэхір" / Reuters
Канфлікт падчас матчу ПСЖ — "Істанбул Башакшэхір" / Reuters

Скандал здарыўся падчас матчу групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Гулялі французскі ПСЖ і турэцкі "Істанбул Башакшэхір". Пасля сваркі з рэзервовым суддзёй каманды пакінулі поле.

Пазней прэс-служба турэцкага клуба паведаміла, што арбітр дапусціў расісцкае выказванне ў адрас памочніка галоўнага трэнера "Істанбула" П'ера Вебо. Па некаторых звестках, ён назваў Вебо "чорным". За асістэнта настаўніка заступіўся турэцкі форвард Демба Ба, пасля чаго каманда прыняла рашэнне сысці з поля, паведамляе championat.com.

Да таго моманту прайшло толькі 14 хвілін матчу, лік быў 0:0. Матч абслугоўвала румынская судзейская брыгада, рэзервовага суддзю клічуць Себасцьян Калтеску.

Сітуацыю ўжо пракаментаваў прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган. Ён асудзіў расісцкія выказванні арбітра, і сказаў, што спадзяецца на адпаведную рэакцыю УЕФА у дачыненні да суддзі, які дапусціў некарэктныя словы.

"Мы безумоўна выступаем супраць расізму і дыскрымінацыі ў спорце і ва ўсіх іншых сферах жыцця",напісаў Эрдаган на сваёй старонцы ў Twitter.

Пазней стала вядома, што матч будзе дагуляны 9 снежня з новай судзейскай брыгадай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі