Скардзіна і Крыўко сталі прызёркамі Кубка Нарвегіі па біятлоне
Беларускія біятланісткі Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко ўвайшлі ў лік прызёраў адкрытага Кубка Нарвегіі на спрынтарскай дыстанцыі 7,5 км, паведамляе БЕЛТА. Кантрольны старт адбыўся ў Шушэне, дзе цяпер рыхтуюцца да сезону многія вядучыя біятланісты. Пераможцай спрынтарскай гонкі стала немца Дэніз Херман, Надзея Скардзіна заняла другое месца, а трэцяе — Ірына Крыўко.
На дыстанцыі таксама выступала Дар’я Домрачава. Яна заняла сёмае месца. Дар’я Юркевіч была 23-й, Надзея Пісарава — 41-й, Крысціна Ільчанка — 44-й, Ганна Сола — 90-й.
Першыя афіцыйныя старты сезона для беларускіх біятланістаў адбудуцца менавіта ў Шушэне, дзе 23 лістапада пройдзе першы этап Кубка IBU. Кубак свету па біятлоне стартуе ў шведскім Эстэрсундзе 26 лістапада.