Скончыўся пашпарт або прыйшлося бегчы без яго? У Літве праблема лёгка вырашаецца

Беларусам складаней пражыць да атрымання ВНЖ, чым аформіць "жэнеўскі" пашпарт / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Беларусам складаней пражыць да атрымання ВНЖ, чым аформіць "жэнеўскі" пашпарт / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Многія беларусы, якім давялося бегчы за мяжу ад рэпрэсій, сутыкаюцца з тым, што тэрмін дзеяння пашпарта заканчваецца ці ўжо скончыўся. Або пакідаць краіну прыйшлося зусім без пашпарта. Пры гэтым чалавек не можа вярнуцца дадому або звярнуцца ў беларускую амбасаду за новым дакументам.

У такім выпадку ў Літве можна атрымаць “жэнеўскі” пашпарт або пашпарт неграмадзяніна.

Еўрарадыё даведалася, што рабіць беларусу без асноўнага дакумента ў Літве, і чаму яго адсутнасць не самая вялікая праблема.

 

“Усе чакалі, што хутка можна будзе вярнуцца дадому”

Паспорт истёк или пришлось бежать без него? В Литве легко решить эту проблему
Калі пашпарт сканчаецца, то яго заменіць ВНЖ або ПМЖ. Іншыя дакументы патрэбныя для паездак за мяжу / pasporta.org

Актывістка Юлія спешна выехала з Беларусі ў Літву праз рэпрэсіі ў 2021 годзе. Часу на замену пашпарта, у якога сканчаецца тэрмін дзеяння, не было. Таму яна стала падаваць дакументы на “жэнеўскі” пашпарт.

— Думала, што ўсё досыць хутка скончыцца. Усе чакалі, што вось-вось, наступная нядзеля і можна будзе вярнуцца дадому.

Калі чалавек нелегальна перасякаў мяжу, то ў яго няма іншага выбару, акрамя як прасіць міжнародную абарону. Гэта значыць падавацца на бежанства і афармляць "жэнеўскі пашпарт". Такі варыянт падыходзіць тым, каго крымінальна пераследуюць або чые дакументы засталіся ў сілавікоў.

І ёсць людзі, якія прыехалі ў Літву легальна, атрымалі гуманітарны від на жыхарства, але тэрмін дзеяння пашпарта мінае. Яны могуць атрымаць пашпарт неграмадзяніна Літвы.

Абодва дакументы дазваляюць без перашкодаў ездзіць з Літвы ў іншыя краіны, але асноўным дакументам у Літве будзе часовы або пастаянны від на жыхарства, адзначае Юлія.

Жэнеўскі пашпарт ці пашпарт неграмадзяніна афармляюцца праз аднолькавую працэдуру. Проста запаўняецца на сайце міграцыі заява на рускай мове. Яна невялікая. Плаціцца збор. Калі ты ў звычайным парадку робіш — гэта 38 еўра, калі ў тэрміновым за дзесяць дзён — тады 54 Еўра.

Прыходзіш у міграцыю, табе даюць бланк, у якім ты павінен паказаць, у сувязі з чым ты патрабуеш выпуск гэтага дакумента. І людзі пішуць, напрыклад, з прычыны таго, што пакінуў Беларусь праз рэпрэсіі. А цяпер мне трэба выехаць у працоўную камандзіроўку, наведаць нейкую краіну або вывезці дзіця на мора, — працягвае суразмоўца.
 

Паспорт истёк или пришлось бежать без него? В Литве легко решить эту проблему

Афармляецца усё звычайна да месяца.

Гэтай працэдуры наогул не трэба баяцца, там няма ніякіх незразумелых дакументаў. Мы ўсе засталіся грамадзянамі Беларусі. Бываюць нюансы з новымі дакументамі, калі праходзіш чэк-ін на авіярэйс або ў банках, таму што не ўсе сутыкаліся з "жэнеўскімі" пашпартамі, але гэтыя пытанні лёгка вырашаюцца, — дзеліцца падрабязнасцямі Юлія. — Калі ёсць праблемы з запаўненнем анкеты на сайце міграцыйнай службы, то можна прыйсці кожную пятніцу ў DAPAMOGA. Там дапамогуць правільна запоўніць анкету, хоць сайт міграцыі вельмі просты.

Такая працэдура дзейнічае ў Літве з 2004 года. 14 студзеня Аб'яднаны пераходны кабінет заявіў, што дамовіўся з Дэпартаментам міграцыі Літвы аб яе ўдасканаленні. Таксама кабінет абяцаў апублікаваць новыя ўмовы пасля іх прыняцця Літвой.
 

Без беларускіх пашпартоў аказваюцца сотні людзей

Дырэктар НДА DAPAMOGA Наталля Колегава кажа, што ведае прыкладна пра 350 выпадкаў, калі беларусы рабілі такія дакументы.

Такіх людзей, вядома, значна болей. Часта ў людзей, якія трапляюць у Літву нелегальна, пашпарты засталіся ў КДБ або іх канфіскавалі на "хіміях". Ва ўсіх іх трэвэл-дакументы ["жэнеўскія" пашпарты. — Еўрарадыё].

Але калі вы дальнабойнік і згубілі пашпарт, то, вядома, вам не выдадуць новы. Вам дадуць даведку з просьбай да ўсіх службаў спрыяць вяртанню на радзіму.
 

“Няма магчымасці легальна працаваць — гэта праблема”

Юлія адзначае, што адсутнасць пашпарта не бяда. Куды большая праблема тое, што пакуль беларус чакае статусу бежанца, ён не можа працаваць. А гэта пяць месяцаў.

Трэба арэндаваць жыллё, нешта есці. Калі ты з сям'ёй і няма магчымасці легальна працаваць — гэта велізарная праблема. Чалавек застаецца безабаронным. Ты ў Беларусі быў у абмежаваным стане і табе здаецца, што ты і тут у абмежаваным стане. Няма дапамогі ніадкуль, каб закрыць на паўгода патрэбы сям'і.

Праблемы і з тымі, хто атрымлівае гуманітарныя ВНЖ. Іх медыцынскія страхоўкі не ўключаюць дзяцей. Гэта рэальныя праблемы, якія трэба вырашаць, — падсумоўвае Юлія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі