Следчы камітэт: 16-гадовы спартсмен у Лідзе памёр праз нейкі час пасля канфлікту

Следчы камітэт: 16-гадовы спартсмен у Лідзе памёр праз нейкі час пасля канфлікту

Следчы камітэт паведаміў пра расследаванне смерці ў Лідзе 16-гадовага спартсмена, навучэнца мясцовага філіяла Гродзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву. Пра трагічнае здарэнне ў аўторак праінфармавала прэс-служба Мінспорту. Увечары 1 красавіка хлопцу, які займаўся на аддзяленні цяжкай атлетыкі, стала кепска ў распранальні спартыўнай залы пасля планавай трэніроўкі. Яму выклікалі хуткую дапамогу, але выратаваць жыццё медыкі не змаглі, юнак памёр.

У Лідзе працуюць следчыя, якія высвятляюць абставіны смерці школьніка. Крымінальная справа не распачыналася, ідзе дасудовая вытворчасць, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Апытваюцца навучэнцы, у тым ліку і відавочцы здарэння. Вывучаецца дакументацыя па вучэбна-выкладчыцкай працы.

Таксама СК адзначае, што правяраецца версія пра магчымую сувязь паміж гібеллю спартсмена і канфліктам, які адбыўся пасля заканчэння трэніроўкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі