Следчы камітэт Расіі назваў версіі авіякатастрофы ў Шарамеццева
Следства разглядае шэраг версій крушэння самалёта Sukhoi Superjet 100 у аэрапорце Шарамеццева. У іх ліку — недастатковая кваліфікацыя пілотаў і дыспетчараў, тэхнічная няспраўнасць, неспрыяльныя ўмовы надвор'я. Пра гэта журналістам паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Расіі Святлана Пятрэнка, інфармуе ТАСС.
Нараду на месцы авіякатастрофы правёў старшыня Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін. Ён даручыў даследаваць усе акалічнасці, якія папярэднічалі трагедыі, высветліць прычыны і ўмовы, якія выклікалі цяжкія наступствы, і ўсіх без выключэння асоб, чые дзеянні або бяздзейнасць спрычыніліся да гібелі людзей.
Раней крыніца ў праваахоўных органах паведамляла ТАСС, што асноўная версія катастрофы — удар маланкі ў самалёт, пасля чаго ў ім адмовіла аўтаматыка.
У авіякатастрофе загінуў 41 чалавек, у тым ліку двое дзяцей і бортправаднік, які ратаваў пасажыраў.